Прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Arts, Science and Technology Program

 У студзені 2018 года Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі ў супрацоўніцтве з IT-школай Myfreedom запускае новую праграму нефармальнай адукацыі Arts, Science and Technology Program.

Прыём заявак на навучанне працягнецца да 25 снежня 2017 года. Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня | 19:00 | Imaguru Startup Hub

AST Program — першая ў Беларусі праграма, якая сумяшчае мадэль Liberal Arts, практычнае навучанне IT-кампетэнцыям, праектную дзейнасць, а таксама шэраг прыродазнаўчанавуковых курсаў.

Падчас прэзентацыі каманда праекта падрабязна раскажа пра канцэпцыю праграмы, праектную дзейнасць, якая з’яўляецца ключавым складнікам працэсу навучання, а таксама пра тое, чаму AST Program стане выдатнай магчымасцю дапоўніць і «перазагрузіць» свае веды як для гуманітарыяў, так і для IT-спецыялістаў: дзякуючы мноству курсаў па выбары (у дадатак да базавых) гуманітарыі, напрыклад, змогуць выбраць больш практычных IT-курсаў, а IT-спецыялісты — гуманітарных.

AST Program дазволіць студэнт_кам:

  • атрымаць IT- навыкі і актуальныя гуманітарныя веды;
  • вывучыць прынцыпы дызайн-мыслення;
  • атрымаць вопыт праектнай дзейнасці і рэалізаваць як мінімум адзін праект для свайго партфоліа;
  • развіць soft skills, звязаныя з уменнем крытычна працаваць з рознымі відамі інфармацыі, узаемадзейнічаць у камандзе, перавучвацца пад новыя задачы і праекты;
  • стаць эфектыўнымі і канкурэнтаздольнымі прафесіяналамі ва ўмовах неабходнасці перыядычнай змены роду дзейнасці і дапаўнення наяўных адукацыі і кампетэнцый.

Выкладчыкі і партнёры AST Program — прафесіяналы з вядучых адукацыйных устаноў, IT-кампаній і НДА. Выкладанне ў рамках праграмы будуецца на прынцыпах супрацоўніцтва і гарызантальных сувязяў.

З нецярпеннем чакаем вас на прэзентацыі і будзем рады адказаць на вашыя пытанні!

Падрабязная інфармацыя аб праграме — на сайце astprogram.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2017. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by .Антивирус для сайта WordPres СтопВирус