Люты Фэст пройдзе ў Мінску

Штогадовы фестываль цяжкай музыкі «Люты Фэст» адбудзецца 10 лютага ў клубе Re:Public. Для аматараў фольк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз мэтала выступяць беларускія і ўкраінскія гурты.

У музычнай частцы імпрэзы адыграюць гурты Plemя, Адарвірог, Omut, Midgard, Forodwaith ды Re1ikt. Таксама наведвальнікаў чакае майстар-клас ад калектыву гістарычнага танца «1410», шэраг конкурсаў і іншыя сюрпрызы і цікавосткі.

«Люты Фэст» ладзіцца на розных музычных пляцоўках Мінска з 2016 года.
У мінулым годзе фестываль сабраў аншлаг у клуб «Бруге» і атрымаў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology