«Радыюс нуля»

АНДРЭЙ ЛЯНКЕВІЧ, фатограф

 

Праект «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік) — гэта велізарны праект, які складаецца з розных частак. Але, на маю думку, самая галоўная частка — гэта аналітычная. Бо, відавочна, нам не хапае аналітыкі, грунтоўных размоваў пра працэсы, якія адбываюцца ў нашым арт-асяродку. Ужо надакучыў той негатыў, які кожным разам, без нейкім грунтоўных прычынаў, выліваецца ў соцсеткі.

Таму «Радыюс нуля» — фантастычная падзея. І калі казаць, напрыклад, пра выставу «World Press Photo 2012», якая зараз адбываецца ў Галерэі «Ў», то, магчыма, яна не здарылася, каб не было «Радыюса нуля».  Бо асабіста для мяне гэта быў прыклад таго, што ўсё магчыма. Трэба проста спрабаваць.

Фатаграфія © Аляксея Братачкіна, «Новая Эўропа»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology