Дыскусія «Цялеснасьць і тэкст»

 

18 сьнежня (аўторак) у кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37А) адбудзецца публічная дыскусія «Цялеснасьць і тэкст». Сустрэча праходзіць у межах сэрыі літаратурна-гендэрных праектаў ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». Пачатак у 18.30. 

Цялеснасьць – тое, што зададзена нам адпачатку, тое, што абумоўлівае, абмяжоўвае й «ажыцьцяўляе» быцьцё чалавека. Тэкст у самым шырокім сэнсе слова ёсьць інструмэнтам асэнсаваньня гэтага самага быцьця. Пра ўзаемасувязі фэномэнаў цела й тэксту пойдзе гаворка падчас прапанаванай дыскусіі.

Мадэратарка: Ірына Герасімовіч – арт-мэнэджэрка, перакладчыца.

Удзельнікі: Вольга Гапеева – паэтка, перакладчыца, лінгвістка, Юрась Барысевіч – мастак, перакладчык, пісьменьнік.

Запрашаем да адкрытага абмеркаваньня ўсіх наведнікаў. Уваход вольны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology