ПРАЕКТ ZBOR Ў МІНСКУ!

16.10 — 30.11.2018

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», даследчыцкая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR прадстаўляюць выставачны праект ZBOR In Progress.

Куратары выставы: Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько.
Куратарка суправаджальнай праграмы: Сафія Садоўская.

Удзельнікі выставы:
Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басаў, група «Беларускі клімат», група «Бергамот», Бісмарк, Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Міхаіл Гулін, Аксана Гурыновіч, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкараў, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, група «Ліпавы цвет», Аляксей Лунёў, Андрэй Лянкевіч, Галіна Маскалёва і Уладзімір Шахлевіч, Віка Мітрычэнка, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, Людміла Русава, група «Рэвізія», Вольга Сазыкіна, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Антаніна Слабодчыкава, Лявон Тарасэвіч, Максім Тымінько, Глеб Шутаў і Мая Іліч, Ігар Цішын, Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко і Кірыл Лубянец.

16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрыецца маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 год. ZBOR — гэта выставачны праект, у аснову якога лягла даследчыцкая дзейнасць платформы KALEKTAR, якая была створана групай мастакоў і куратараў у 2014 годзе дзеля вывучэння і захавання найноўшых працэсаў і тэндэнцый у сучасным мастацтве Беларусі і якая ў
далейшым мела вынікам анлайн збор найноўшага беларускага мастацтва.

Падчас адбору прац галоўнай задачай стала выяўленне найбольш важных тэндэнцый і максімальна шырокае прадстаўленне стратэгій, што ўжываюцца ва ўласнай творчасці беларускімі мастакамі розных пакаленняў. Аснову анлайн калекцыі склалі больш за 150 твораў, адабраных пасля апытання 35 спецыялістаў у вобласці сучаснага беларускага мастацтва: мастакоў, мастацтвазнаўцаў, журналістаў, крытыкаў. А для выставачнага праекта ZBOR з гэтых прац экспертнай радай платформы KALEKTAR было адабрана 40 твораў.

У 2015 годзе ў польскай галерэі «Арсенал» (г. Беласток) адбылася першая выстава «ZBOR. Канструюючы архіў», куратарамі якой выступілі Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін. Увесну 2016 года сваю куратарскую канцэпцыю «ZBOR. Рух беларускага мастацтва» ва ўкраінскім Фондзе «Ізаляцыя» прадставілі Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько. Кіеўская экспазіцыя ўвайшла ў ТОП-10 выстаў сучаснага мастацтва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы паводле версіі Art Guide East.

Мінская выстава ZBOR In Progress прадставіць шырокі зрэз сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў і ахоплівае творчасць больш за пяцідзесяці беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць як у краіне, гэтак і за мяжой.

Выстава змяшчае больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыцкія эсэ, а таксама арыгінальныя працы беларускіх мастакоў створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Значную частку экспазіцыі займае вялікая медыя прэзентацыя, якая ўтрымлівае арыгінальныя відэа працы больш за дваццаці аўтараў, рэдкія дакументальныя відэаматэрыялы шэрага перформансаў і мастацкіх акцый, а таксама ўнікальныя рэканструкцыі інсталяцый у маштабе 1:1. У суправаджальную праграму праекта ўвойдуць сустрэчы з мастакамі і куратарамі праекта, лекцыі, дыскусіі і куратарскія экскурсіі па экспазіцыі для дарослых і дзяцей.

Сузаснавальнікі платформы KALEKTAR:
Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін
Экспертная рада платформы:
Таццяна Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Лена Прэнц.

Партнёры выставы:
генеральны партнёр галерэі — МТС
генеральны партнёр выставы — «Беларускі народны банк»
тэхнічны партнёр выставы — Goodoo
Асацыяваныя партнёры выставы:
Vsl Kulturos Ambasada, БелАПДіМІ

Адкрыццё выставы ZBOR In Progress адбудзецца 16 кастрычніка а 19:00, уваход вольны
Уваход на выставу 5р./3р.
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
www.ygallery,by
+375293667516


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology