«Радыюс нуля» \ «Пэрсанальны манумэнт»

АКСАНА ЖГІРОЎСКАЯ, арт-крытык, куратарка

«Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), адным з куратараў якога я выступіла, да гэтага часу не магу забыць, бо мы ўсё яшчэ працягваем працаваць над каталёгам, які выйдзе ў наступным годзе.

Акцыя Міхаіла Гуліна «Пэрсанальны манумэнт» (Менск, кастрычнік) у межах праекту «Going public», на мой погляд, сталася вельмі эфэктыўнай і пасьпяховай, пра што сьведчыць той розгалас, які адбыўся як у арт-асяродку, так і ў мэдыйнай прасторы.

Запомнілася таксама й Першая Трыенале сучаснага мастацтва (БелЭкспа, Менск, лістапад-сьнежань), таму што больш жудаснае й непрафэсійнае відовішча цяжка было ўявіць.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology