Прэм’ера ў Свабодным тэатры

 

«Родныя & Блізкія» — новы спэктакаль Свабоднага тэатру!

Гэта дзесяць гісторыяў, напісаных беларускім драматургам Канстанцінам Сьцешыкам у 2011 годзе, якія аўтар выкладаў у сваім асабістым блогу — «Родныя & Блізкія». Пазьней Канстанцін выдаліў гэты блог, але, паводле словаў рэжысэра Ўладзімера Шчэрбаня, гэтыя гісторыі засталіся ў ягонай памяці: «Дзесяць напаўмістычных гісторыяў, трохі болей сьмерцяў — лепшага матэрыялу для канца сьвету й не прыдумаеш».

Рэжысэр — Уладзімер Шчэрбань (рэпэтыцыі праз скайп). У спэктаклі занятыя акторы асноўнай трупы й студэнты студыі «Фарцінбрас».

21 сьнежня а 19-й гадзіне Свабодны тэатар запрашае сваіх прыхільнікаў сустрэць канец сьвету разам зь імі!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology