Дзьмітры Плакс уганараваны Швэдзкай акадэміяй

 

Дзьмітры Плакс

Са Стакгольму прыйшла вестка, што беларускі пісьменьнік і перакладчык Дзьмітры Плакс атрымаў узнагароду ад Швэдзкай акадэміі за падтрымку швэдзкай культуры за мяжой. Дзьмітры Плакс стала жыве ў Стакгольме ўжо амаль дваццаць гадоў. Ён неаднаразова перакладаў творы вядомых швэдзкіх аўтараў на беларускую мову. У швэдзкай пэрыёдыцы рэгулярна зьяўляюцца тэксты беларускіх аўтараў у перакладах Плакса. Акрамя літаратурных перакладаў, Дзьмітры Плакс быў стваральнікам і нязьменным кіраўніком беларускай службы Радыё Швэцыя (2004—2009). Цяпер ён піша п’есы ды робіць на Радыё Швэцыя спэктаклі пра знакавых асобаў розных краінаў сьвету.

Крыніца \\ Радыё «Свабода»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology