Падзеяў — шмат

 

СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ, фотамастак

Год, сапраўды, стаўся багатым на падзеі. Але «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), «Палацавы комплекс» (Палац Румянцавых і Паскевічаў, Гомель, травень — чэрвень) згадваюцца найперш. Таксама хочацца адзначыць «Going public» (Менск, кастрычнік), які так актыўна распачаўся, столькі было заплянавана. Але пасьля гісторыі з затрыманьнем Міхаіла Гуліна ўсё хутка завяршылася, таму некаторыя праекты так і не былі паказаны. Яшчэ адзначу знакавую выставу «Беларусь — Маладое сучаснае мастацтва» з калекцыі Сімона Мраза (VI Фэстываль калекцыяў сучаснага мастацтва, Масква, жнівень) і выставу Жаны Гладко «Inciting Force» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сьнежань).

З пэрсанальных дасягненьняў не магу не пахваліцца ўдзелам у «VIENNAFAIR. The New Contemporary» (Вена, Аўстрыя, кастрычнік), дзе выстаўлялася мая сэрыя фатаграфіяў «Tabula Rasa», якую празвалі пасьля перасылкі й растаможкі «залатой».
З кіно, што паглядзеў, уразіў «Дом» Шарунаса Бартаса, паказаны па-за конкурсам на фэстывалі «Лістапад» (Менск, лістапад).

Фатаграфія © Даша Бубен


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology