«Радыюс нуля» \ «Беларускі Клімат» \ «World Press Photo» …

РУСЛАН ВАШКЕВІЧ, мастак

Важнымі падзеямі мастацкага жыцьця мінулага году я лічу: «Радыюс Нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік) як вынік выразных сумесных дзеяньняў мастакоў, крытыкаў і куратараў. Гэта было ад душы. «Рэтраспэктыва» арт-групы «Беларускі Клімат» (Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Менск, кастрычнік) — вяртаньне легенды, рэдкі прыклад пасьпяховай мітатворчасьці. Гэта — ад розуму. «World Press Photo» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сьнежань) — гэта праект-трамплін, скачок вышэй за галаву.

Лепшыя пэрсанальныя праекты: Сяргей Кірушчанка й ягоны «Мэтабалізм жывапіснай прасторы» (Палац мастацтваў  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень), «Шлях» Анатоля Кузьняцова (Палац мастацтваў, Менск, лістапад-кастрычнік), «Адзін і Многія» Канстанціна Селіханава (Музэй імя Заіра Азгура, Менск, травень-чэрвэнь),  «Inciting Force» Жаны Гладко (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сьнежань).

Фатаграфія © Вікторыі Шчарбаковай


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology