«Роза» \ «Наступствы» \ «Bulbamovie»

ЯНУШ ГАЎРЫЛЮК, польскі рэжысэр, арганізатар «Bulbamovie»

На маю думку, заслугоўваюць увагі два польскія фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў гэтым годзе, — «Роза» («Róża») Войтка Смажоўскага й «Наступствы» («Pokłosie») Уладзіслава Пасікоўскага. Першы распавядае пасьляваенную гісторыю мазураў — этнічнай меншасьці, якая жыве ў паўночнай Польшчы, а раней гэтая тэрыторыя належала да Прусаў. У «Наступствах» распавядаецца пра сапраўдныя падзеі пэрыяду Другой сусьветнай вайны. Kалі ў польскім кіно заўважная тэндэнцыя прадстаўляць этнічныя й нацыянальныя меншасьці, а таксама гаварыць пра «чорныя карты гісторыі Польшчы», то я з ахвотай паглядзеў бы ў будучыні добрае кіно, сюжэт якога разгортваецца на Падляшшы зараз, пасьля вайны, убачыў бы месцы, дзе жылі палякі, беларусы й фармаваўся сацыялістычны лад, гісторыю нацыянальна-любоўнага трохкутніку на фоне пацыфікацыі белaрускіх вёсак польскай партызанкай.

Да польска-беларускіх культурных падзеяў трэба дадаць Варшаўскі Фэстываль Белaрускага Kіно «Bulbamovie». A перадусім — сёлетні конкурс. Посьпех — 60 стужак, якія прыйшлі на конкурс, і, што цікава, гэта фільмы ад усіх магчымых беларускіх атрадаў («Беларусьфільм», прыватная «Kінашкола», грамадзкія суполкі, Aкадэмія мастацтваў, самастойныя кінапартызаны й нават клюб «Жалезны Воўк» з Наваполацку!). Параза — непрызнаньне галоўнай узнагароды «Залатой Бульбы». Надзея — усьведамленьне маладымі кінатворцамі, што іхныя фільмы ня маюць ідэі й добрых сцэнароў. A бяз добрых белaрускіх фільмаў будзе цяжка павышаць узровень фэстывалю «Bulbamovie».

Фатаграфія © bulbamovie.pl


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology