«Радыюс нуля» \ «Мэтабалізм жывапіснай прасторы» \ «Газэта» Дзьмітрыя Строцава

АЛА ВАЙСБАНД, мастацтвазнаўца, кіраўнік праекту «На шляху да сучаснага музэю»

«Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік) я вылучаю, таму што, па-першае, сам факт таго, што вялікая мастацкая выстава адбылася ў памяшканьні заводу, адкрыў для сучаснага беларускага мастацтва новыя пэрспэктывы. Па-другое, гэтая выстава паказала, што прадстаўнікі арт-супольнасьці здольныя арганізоўваць сапраўды значныя, маштабныя мастацкія падзеі, не чакаючы падтрымкі з боку дзяржавы й чыноўнікаў.

Акрамя гэтага для мяне год запомніцца выставай Сяргея Кірушчанкі «Мэтабалізм жывапіснай прасторы» (Палац мастацтваў  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень) і выхадам кнігі Дзьмітрыя Строцава «Газэта».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology