Прэзэнтацыя кнігі Севярына Квяткоўскага

 

28 сьнежня а 19-й гадзіне ў кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі літаратара, журналіста й блогера Севярына Квяткоўскага. Гэтая кніга — містычны трылер у навэлах «Падарунак для Адэлі».

Гэта  суплёт часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторыяў з жыцьця людзей, якія атачалі ці мроіліся аўтару на мяжы другога й трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкаваліся ў газэце «Наша Ніва», частка на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гадах.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology