Культурная «акупацыя» Менску

КАЦЯРЫНА ЛЁСІК, дырэктарка кнігарні «ЛогвінаЎ»

Сёлета адбылася вельмі важная, на маю думку, падзея — культурная заваёва менчукамі ладнай часткі ўласнага гораду. У нас зьявіліся выходны брадвэй на вуліцы Карла Маркса ды ўтульны Чырвоны дворык на Рэвалюцыйнай, дзе цэлае лета панавала жывая, душэўная атмасфэра, адбываліся канцэрты й прагляды фільмаў. Праект «Zabor» разьмесьціў экспазыцыю на плоце парку Чалюскінцаў, ажно дзьве выставы акупавалі плошчу Якуба Коласа, а ў Цэнтральным дзіцячым парку да гэтага часу можна ўбачыць на брукаванцы вынікі конкурсу 3D-малюнку.

Нельга абмінуць «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік), вясёлы праект «Фота-сушка», адкрыцьцё антыкавярні Дом Фішэра. Нават зьявіўся нефармальны сталічны сайт, што таксама істотна, — бо гэта ўжо выхад культурнага Менску ў віртуальную прастору.

Фатаграфія © budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology