«У тумане» Сяргея Лазьніцы

АНДРЭЙ КУЦІЛА, кінарэжысэр

 

Мяне цікавіць перш за ўсё кіно, таму лічу падзеяй 2012 году зьяўленьне на кінафэстывалі «Лістапад» стужкі Сяргея Лазьніцы «Ў тумане», зьнятай паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава. Пасьля спэцыяльнага прызу FIPRESCI 65-га Канскага кінафэстывалю фільм лягічна атрымаў галоўную ўзнагароду й у Менску.

Я абсалютна не лічу Лазьніцу, крыху ведаючы яго асабіста, беларусам і сьмяюся з ахвотных (у тым ліку з афіцыйных прадстаўнікоў «Беларусьфільму») прыстаканіцца да посьпеху карціны. Фільм адбыўся б і без удзелу Беларусі, але яго відавочна не было б безь беларускага літаратурнага матэрыялу. Таленавітае прачытаньне Лазьніцам Васіля Быкава зрабіла ў сьвеце кінамастацтва падзею. А нам, беларусам, яшчэ раз нагадала пра бязьмежны сьвет нацыянальнай літаратуры.

Фатаграфія © 34mag.net


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology