Прэзэнтацыя аўдыёкнігі Ўладзімера Караткевіча

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН, музыка (праекты «Крамбамбуля», «Speakeasy», «The Outsiders»)

Так атрымоўваецца, што за культурным жыцьцём Беларусі я назіраю толькі як непасрэдны ягоны ўдзельнік. Таму вызначу падзею, у якой таксама браў удзел.

Мне падаецца, што добры пачатак у нас атрымаўся з прэзэнтацыяй аўдыёкнігі твораў Уладзімера Караткевіча («Чорны замак Альшанскі», «Ладзьдзя роспачы», «Чазенія», «Сівая легенда» ды «Цыганскі кароль»), якая адбылася ў дзень нараджэньня пісьменьніка (Менская абласная бібліятэка імя Пушкіна, лістапад). Спачатку плянавалася камэрнае мерапрыемства. Але нечакана для нас саміх сабралося столькі людзей, выступілі паэты, музыкі, барды. Думаю, у наступным годзе мы будзем працягваць ініцыятывы такога кшталту.

Фатаграфія © Сяргей Гудзілін


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology