«Кароль Лір»

 

УЛАДЗІМЕР ШЧЭРБАНЬ, рэжысэр

Галоўнай падзеяй для мяне сталася травеньская прэм’ера «Караля Ліра» У. Шэксьпіра на сцэне тэатру «Глёбус» у Лёндане. Шмат чаго супала: упершыню на легендарнай сцэне гучала беларуская мова (пераклад Юркі Гаўрука), упершыню беларускі тэатар удзельнічаў у алімпійскай культурнай праграме Globe to Globe, у якой бралі ўдзел 37 калектываў, упершыню СТ зьвярнуўся да клясычнага твору, упершыню я ставіў Шэксьпіра. І, як падаецца, гэтая прэм’ера сталася галоўнай падзеяй ня толькі для мяне, але і для беларускай улады, якая рабіла ўсё, каб гэтага не адбылося. Амбасадар Беларусі сустракаўся з арганізатарамі й патрабаваў адмены нашага ўдзелу, таму што, на яго думку, мы ня можам правільна прадставіць Беларусь. Пасьля ў сьпешцы былі арганізаваныя гастролі «правільнага» Купалаўскага тэатру. Але мы выйгралі — прэм’ера адбылася, і больш за тое, сталася падзеяй у культурным жыцьці Лёндану, атрымаўшы добрыя рэцэнзіі. Дарэчы, у верасьні ўжо новага году мы зноўку будзем прадстаўляць беларускага «Караля Ліра» на легендарнай сцэне «Глёбусу».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology