Вулічныя канцэрты \ Увага да палітвязьняў

АНДРУСЬ ТАКІНДАНГ, мастак, музыка, паэт

Мне запомніліся й падаюцца важнымі вулічныя канцэрты на Карла Маркса — такая спроба ажывіць горад пры дапамозе вуліцы для мінакоў. Што дзіўна й прыемна, ініцыявана гэта аддзелам культуры Ленінскага раёну. Зразумела, ўлада перасьледуе свае мэты, але факт — на вуліцу выйшлі музыкі, факіры. Пакуль што ёсьць хібы, аднак пачатак пакладзены (справа можа загнуцца, спляжыцца, а можа — і не). Прынамсі, тое, што зроблена, ужо добра.

Таксама адзначу той факт, што апостальскі нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці наведаў беларускіх палітвязьняў. Гэтая падзея мне падаецца важнай для ўсяго грамадзтва (ну й для культуры, напэўна).

Фатаграфія © Сяргей Ільін


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology