8 студзеня — выстава Валера Песіна «Дзёньнік / Diary»

8 студзеня а 17-й гадзіне ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47) адбудзецца прэзэнтацыя праекту Валера Песіна «Дзёньнік / Diary».

У «Дзёньніку» штодзённасьць акумулюецца з дапамогай традыцыйных відаў мастацтва: графікі й жывапісу, якія складаюць аснову візуальнага кантэнту праекту. Зафіксаваная тут штодзённасьць — гэта відавочная, руцінная штодзённая гісторыя, якая перапрацоўваецца аўтарскім поглядам і збліжаецца з сацыяльным асяродзьдзем. Такім чынам, адбываецца пераадоленьне штодзённасьці.

Выстава працуе да 19 студзеня.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology