Карціны й аванс \ кніга \ фільм

АДАМ ГЛОБУС, мастак, літаратар

 

Я эгаіст, прытым паталягічны, таму мае яркія падзеі зьвязаныя ў першую чаргу са мной. Я атрымаў заказ на тры карціны, пад якія адразу атрымаў аванс. Карціны напісаў, а замоўшчык адмовіўся й пачаў патрабаваць аванс назад. Але аванс я не аддаў. Цяпер у мяне засталіся карціны й аванс, і гэта мяне ўзрушыла.

Таксама падзея для мяне — 5-ы том майго збору твораў, што выйшаў у гэтым годзе. Шмат здымаўся на тэлебачаньні. Нават не чакаў, што нашае тэлебачаньне здатнае што-небудзь годнае зрабіць. І, напэўна, дзякуючы маёй публікацыі ў «pARTisan» (№ 17 за 2011 год) — маю на ўвазе матэрыял пра Гену Хацкевіча-Менскага, які потым пераклалі й надрукавалі ў «Маналогу», — пра Гену зьнялі фільм. Гэта яго ўзрушыла, ён сабраў сілы й зладзіў на 60-годзьдзе выставу (Галерэя сучаснага мастацтва«Ў», Менск, жнівень). Аказваецца, мастацва сапраўды здатнае ўваскрашаць людзей.

Фатаграфія © з архіву Адама Глобуса, крыніца http://belavangard.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology