«Бхагават Гіта» \ «Collegium Sarmaticum»

 

ІГАР БАБКОЎ, паэт, філёзаф

На першым месцы, напэўна, для мяне пераклад з санскрыту на беларускую мову Міхасём Баярынам «Бхагават Гіты». Такую важную падзею не заўважылі, але мяне яна цешыць. Як сказаў адзін нямецкі вар’ят, усё рэдкае для рэдкіх. Другая падзея — гэта пачатак новай кніжнай калекцыі ў выдавецтве «Логвінаў» — «Collegium Sarmaticum», дзе ўжо выйша «Кніга пра Нішто» Валянціна Акудовіча. Гэтая кніга — такі фокус магнум, галоўная кніга ўсяго чалавечага жыцьця. Трэцяе, што мяне страшна пацешыла, — той шал беларускіх кніжак, якія пачалі выходзіць пад прэмію Гедройца. Я з захапленьнем назіраю, як такая дробная падзея здольная каталізаваць унутраныя рэсурсы й патэнцыял. Схема намацана, і з кожным годам, мне падаецца, гэты шал будзе ўзмацняцца.

Бала таксама прыватная, вельмі важная падзея: у мяне нарадзіўся сын Багдан, якому ўжо амаль што месяц.

Фатаграфія © Аляксандар Ждановіч, budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology