«Радыюс нуля» \ Праект Сяргея Кірушчанкі \ «Пэрсанальны манумэнт» \ …

АНДРЭЙ ДУРЭЙКА, мастак

Выгляд экспазіцыі

У першую чаргу я б адзначыў «Радыюс нуля» (завод «Гарызонт», Менск, сакавік). Прычым ня гэтулькі выставу, як праект цалкам, і асабліва ягоную аналітычную частку, якая, праўда, дагэтуль не дайшла да шырокай публікі ў форме кнігі. Наступная падзея — праект Сяргея Кірушчанкі (Палац мастацтваў  Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, чэрвень). Гэта добры прыклад ня толькі індывідуальнага стаіцызму, але здольнасьці да абнаўленьня, імкненьня шукаць формы, адэкватныя духу часу.

Акцыя Міхаіла Гуліна «Пэрсанальны манумэнт» (Менск, кастрычнік) паказала, як нават самыя простыя, прымітыўныя формы з улікам кантэксту месца й часу могуць умомант агаліць усе палітычна-сацыяльна-культурныя праблемы й стаць падзеяй у маштабе краіны. Прычым у гэтым выпадку важна, што мастак выйшаў пераможцам з рэпрэсіўнай і дэструктыўнай сытуацыі.

Я б адзначыў таксама ўдзел Марыны Напрушкінай у 7-й Бэрлінскай біенале як прыклад легітымізацыі беларускага мастака ў сусьветным арт-працэсе. Ня ведаю, наколькі гэтае мерапрыемства паўплывала на публіку ў Беларусі, але думаю, што тэма творчасьці Напрушкінай як пераасэнсаваньне палітычнай рэальнасьці, напэўна, застаецца актуальнай для ўсіх пластоў гледачоў у нашай краіне.

І, вядома ж, Першая Трыенале «Белэкспа-Арт-2012» (Менск, лістапад-сьнежань) — але са знакам мінус. Мы даўно назіраем, як намэнклятура спрабуе сымуляваць сваю вядучую ролю ў культурнай палітыцы. Але досыць прачытаць сьпіс падзеяў Трыенале, я не кажу ўжо пра канцэпцыю, каб жахнуцца ад гэтай мешаніны. Таму хочацца сказаць: «Мастак, беражыся!»

Фатаграфіі ©  Міхал Анемпадыстаў; Сяргей Ждановіч


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology