Абвешчана прэмія «Дэбют» 2013

Максім Багдановіч

 

Беларускі ПЭН-Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў у трэці раз абвяшчаюць прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Прэмія будзе ўручаная за найлепшую дэбютную кнігу аўтара ў веку да 35 гадоў, выдадзеную ў 2012 годзе, у трох намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад».

Прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе й па традыцыі, што склалася, уручаецца штогод у сакавіку ў межах сьвяткаваньня Дня Паэзіі (21 сакавіка).

Больш інфармацыі можна знайсьці на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Крыніца \\ lit-bel.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology