12–20 студзеня — «Cinema Perpetuum Mobile»

 

З 12 па 20 студзеня адбудзецца Другі штогадовы фэст кароткамэтражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile».

Праграма гэтага году складаецца з паказаў экспэрымэнтальнага, гендэрнага, дакумэнтальнага, анімацыйнага, маладзёвага кіно, праграмы па ўрбаністыцы й шмат чаго яшчэ. Асобным блёкам будуць паказаныя стужкі маладых беларускіх аўтараў. Паказы адбудуцца ня толькі ў Менску, але адначасова й у іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі.

Падрабязны расклад глядзіце на сайце фэсту filmfest.by

Фатаграфія © budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology