«Дзікае паляваньне караля Стаха» па-ангельску

 

Аповесьць Уладзімера Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха» выдадзена па-ангельску брытанскім выдавецтвам «Glagoslav Publications».

«Дзікае паляваньне караля Стаха» — гэта містычны трылер на гістарычным фоне, — гаворыцца ў анатацыі да кнігі на сайце выдавецтва. — Зь першых жа старонак чытач заглыбляецца ў атмасфэру цёмнага страху перад непазьбежным. Чытачу не запатрабуецца шмат часу, каб пачаць з трывогай суправаджаць Беларэцкага па балотах, у ягоных сустрэчах зь дзіўнымі асобамі, якія ці звар’яцелі, ці напалоханыя, ці хаваюць нешта важнае, а часам і проста няшчасныя». Адзначаецца, што канва аповесьці «ўлучае асабістыя сумныя развагі аўтара пра лёс нацыі».

Як паведамляецца на сайце выдавецтва «Glagoslav Publications», кніга выдадзеная ў двух фарматах — у мяккай і цьвёрдай вокладках. Ёсьць таксама магчымасьць купіць кнігу ў электронным выглядзе. Кошт выданьня ў цьвёрдай вокладцы складае 25,5 ангельскага фунту, у мяккай — 18,8 фунту, у электронным выглядзе — 9,95 фунту.

Крыніца \\ belapan.by

Дарэчы, як распавяла ў інтэрвію Малгажата Бухалік, перакладчыца беларускай літаратуры на польскую мову, па парады «Glagoslav Publications» зьвярталіся ў тым ліку й да яе.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology