«ArtPlatform» прымае заяўкі!

З праекту «Балянс. Улічваючы абставіны»

З праекту «Балянс. Улічваючы абставіны»

З праекту «Балянс. Улічваючы абставіны»

З 25 па 27 студзеня 2013 году ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у межах праекту «ArtPlatform» пройдзе міжнародны трохдзённы сэмінар для культурных апэратараў, арт-мэнэджэраў культурных інстытуцыяў і ініцыятыў Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі зьяўляюцца новыя ініцыятывы ў сфэры сучаснага мастацтва й культуры: музычныя й тэатральныя фэстывалі, літаратурныя й мастацкія праекты ды конкурсы, фэстывалі незалежнага кіно. На жаль, слабаразьвітае інфармацыйнае поле й пэўная разьяднанасьць сярод артыстычнага кам’юніці не спрыяюць узьнікненьню буйных супольных праектаў, якія ажыцьцяўляюцца культурнымі агентамі як унутры краіны, так і па-за ейнымі межамі, калі ў большасьці краінаў-суседзяў ужо існуюць прафэсійныя саюзы, якія спрыяюць арганізацыі актыўнай партнэрскай дзейнасьці.

Таму важнай мэтаю для нас сталася стварэньне камунікацыйнай плятформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца ўнікальным досьведам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах.

Давайце даведаемся больш адзін пра аднаго для дасягненьня агульных мэтаў!

Тэма сэмінару: «Фінансавая ўстойлівасьць культурных арганізацыяў і ініцыятыў у Беларусі».

Галоўнымі задачамі сэмінару зьяўляюцца:

— выяўленьне актыўных апэратараў культуры ў краіне, пошук і наладжваньне кантактаў паміж мэнэджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаваньне партнэрскіх узаемадачыненьняў мэнэджэраў культуры ўнутры краіны;

— абмен досьведам у сфэры пошуку партнэраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;

— маніторынг узроўню адукацыі ў сфэры кіраваньня культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленьне патрэбы павышэньня ўзроўню прафэсійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятываў з усёй Беларусі. Пры жаданьні выступіць з прэзэнтацыяй Вашага праекту ў межах сэмінару неабходна запоўніць анкету. Адбор сьпікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Анкету можна знайсьці на сайце галерэі www.ygallery.by або на старонцы праекту «ArtPlatform» у facebook і адправіць да 20 студзеня 2013 году на электронны адрас info@ygallery.by з пазнакай «ArtPlatform»

Партнэры праекту:

«Выдавецтва Логвінаў», галерэя візуальных мастацтваў «Нова», альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan», інтэрнэт-партал ARTAKTIVIST, 34 multimedia magazin, інтэрнэт-часопіс ky-ky.org, інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа».

Фатаграфіі © Віка Шчарбакова


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology