23 студзеня — дыскусія «Прафэсійная адукацыя й сучасны тэатар»

Рэпэтыцыя спэктаклю «Год 2012» (Менск-Лодзь) // фота: KorniagTHEATRE

Кадар зь фільму «Ня веру» / рэж. Таня Сяцко

23 студзеня а 18-й гадзіне, Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а).

Партал пра сучасны беларускі тэатар «Art Aktivist / Theatre» запрашае прыняць удзел у дыскусіі «Акторская школа: прафэсійная адукацыя й сучасны тэатар».

Што ўяўляе сабой тэатральная адукацыя ў Беларусі?
Як адбываецца ўзаемадзеяньне акторскай адукацыі й сучаснага беларускага тэатру?
Чаму маладыя беларускія акторы дзеля прафэсійнай рэалізацыі вымушаныя паступаць у замежныя творчыя ВНУ?

Удзельнікі:
Віталь Катавіцкі (рэжысэр, дацэнт кафэдры рэжысуры БДАМ);
Яўген Карняг (рэжысэр, мастацкі кіраўнік «KorniagTHEATRE», выкладчык кафэдры майстэрства актора БДАМ);
Настасься Шчэрбак (акторка);
Вольга Скварцова (акторка, харэограф, мастацкі кіраўнік тэатру танцу «SKVO’s Dance Company»);
Вячаслаў Сашчэка (дацэнт кафэдры тэатральнай творчасьці БДУКіМ);
Андрэй Саўчанка (галоўны рэжысэр тэатру «Кампанія», выкладчык акторскага майстэрства).
Мадэратар — Сьвятлана Ўланоўская.

У межах дыскусіі таксама пройдзе прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму «Ня веру» (рэжысура — Таня Сяцко, камэра — Таня Гаўрыльчык).

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology