Фэст «RAZMAROZKA»: квіткі ўжо ў продажы!

2 і 3 сакавіка ў Вільні адбудзецца двухдзённы фэстываль «RAZMAROZKA» з удзелам музыкаў зь Беларусі й Літвы.

2 сакавіка, 19-00
Гурт «Крамбамбуля» (Беларусь).
Пасьля выступу «Крамбамбулі» dj-сэт ад прадстаўнікоў электроннай сцэны Літвы — Xara Fedotova feat Karina Krysko.

3 сакавіка, 18:00
Экспэрымэнтальнае трыё «Port Mone» (Беларусь) і браты Данатас і Саўлюс Пятрэйкісы (Літва).

Дзякуючы падтрымцы Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь уваходныя квіткі на гэтыя канцэрты для беларусаў забясьпечаныя бясплатнымі візамі. Амбасада прымае дакумэнты на выдачу візаў з 14 студзеня па 22 лютага 2013 году.

Арганізатары фэстывалю — кампанія «Pasaulis Nuostabus» (Літва) і агенцтва «Шаблі» (Беларусь). Партнэр фэстывалю — салён «Артаб’ект» (Беларусь).

Інфалінія: 375 33 6555 596; 375 29 6555 596.

Падрабязьней на старонцы фэсту.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology