24 студзеня – «BosaeSonca»: з удзелам гурта «ili-ili»

24 студзеня (чацьвер), 19.00
Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22)

Прэзэнтацыя  адбудзецца ў межах праекту «Жывы Тузін» у фармаце вялікага супольнага канцэрту  двух адметных гуртоў адразу. «BosaeSonca» прэзэнтуе свой новы «Залаты альбом» (упершыню — вялікая канцэртная праграма ды запрошаныя госьці), а музыкі зь «ili-ili» ўпершыню пакажуць сваю новую беларускамоўную праграму «list», якую яны падрыхтавалі адмыслова для гэтага вечару.

Весьці канцэрт па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыка й нязьменны вядоўца радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Лайв-відэа загалоўнай песьні з «Залатога альбому» гурта «BosaeSonca» http://www.youtube.com/watch?v=tTUishSh0f8

Кошт квітка — 85 000 руб., адзін квіток на дваіх — 150 000 руб.
Квіткі можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць анлайн kvitki.by
Тэл. для даведак : + 375 29 6872093.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology