«Suchart» – наступным будзеш ты!

Супольны праект 34mag.net  і ArtAktivist.org: «Suchart» — першая ў найноўшай гісторыі мультымэдыйная энцыкляпэдыя беларускага сучаснага мастацтва, вытрыманая ў борзых чырвоных колерах, каб патыхала крывёй і рэвалюцыяй.

Мастакі, фрыкі, філёзафы, бязбожнікі, мярзотнікі, прайдзісьветы — мы сабралі пад адной вокладкай тых, з каго складаецца беларускі сучарт. Ад жывапісу й скульптуры — да акцыянізму й паблік-арту. Мастацтва маладых і нахабных, з вачыма, што гараць, і рукамі, што робяць. Наступным будзеш ты!

«Гэта партфоліё беларускіх мастакоў новага пакаленьня ўзростам да 35 гадоў. Тых, хто нарадзіўся на аскепках Саветаў, і тых, што вырасьлі ў сучаснай Беларусі. Носьбітаў постсавецкіх комплексаў і прыхільнікаў арт-бунтарства.

 Перад намі новы тып беларускіх мастакоў: яны палітычна ангажаваныя, яны сумняюцца, яны не баяцца нязручных тэм, яны — пакаленьне, якое крытыкуе і сваіх, і чужых. 

Мы адмыслова сабралі на дыску мастакоў з рознымі творчымі стратэгіямі, якія разьвіваюць не акадэмічныя формы творчасьці». Сяргей Шабохін

Спампаваць дыск можна на сайце 34mag.net


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology