29 студзеня — вечарына памяці Аляксея Жданава

Аляксей Жданаў

Аляксей Жданаў і Наталя Татур у Варшаве

 

29 студзеня а 17-й гадзіне,
Музэй сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47):
у межах выставы Аляксея Жданава «З жыцьця мутантаў, альбо Ўспамін пра будучыню…» адбудзецца вечарына памяці мастака. 

«Новае беларускае мастацтва» сьцьвярджала абсалютную ўнікальнасьць творчае асобы. Ідэалёгія таталітарнай дзяржавы прымушала мастака быць не сабою, але часткаю адзінага цэлага — масы, і ў творах Аляксея Жданава гэтая тэндэнцыя становіцца відавочнай, выяўляецца як у спосабе мысьленьня, так і ў форме самавыяўленьня мастака праз жывапіс, каляжы, вершы.

У праграме вечарыны: 

паказ фільмаў — фрагмэнт фільму «Беларускі авангард» (рэж. Ежы Вашчук, Польшча); фільм Андрэя Плясанава пра Аляксея Жданава; фрагмэнт дакумэнтальнага запісу з выставы «Форма»;

а таксама ўспаміны сяброў пра мастака, чытаньне вершаў Аляксея Жданава, песьні ў выкананьні Андрэя Плясанава.

 

Аляксей Жданаў (1948–1993)
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на філязофскім аддзяленьні.
Сябра арт-гуртоў «Плюраліс», «Форма», «Корвус Цэкус» («Сьляпая варона»).
Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Артура Клінава, Андрэя Плясанава, Аляксандра Іванова, Яўгена Ксяневіча.
Паэт. Аўтар кнігі «Выбраныя вершы» (1993).
Удзельнік выставаў неафіцыйнага мастацтва ў Менску, Маскве, Ленінградзе, Варшаве й інш. Аўтар шэрагу жывапісных сэрыяў, інсталяцыяў, аб’ектаў.

Пэрсанальная старонка Аляксея Жданава ў Віртуальным музэі беларускага авангарду.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology