Конкурс — «На шляху да сучаснага музэю 2013»

Конкурс маладых куратараў і арт-мэнэджэраў

Ала Вайсбанд, кіраўнік праекту

«Сустрэчы з мастакамі 2011»: фатограф Сяргей Ждановіч

«Сустрэчы з мастакамі 2011»: мастак Леанід Хобатаў

Конкурс маладых куратараў і арт-мэнэджэраў
«На шляху да сучаснага музэю 2013»
(упершыню ў рэгіёнах Беларусі!)

Не сакрэт, што па інтэнсіўнасьці культурных падзеяў горад Менск значна саступае іншым эўрапейскім сталіцам, прычым ня толькі Лёндану, Бэрліну ці Парыжу, але і Вільнюсу, Рызе ці Кіеву. Рэагуючы на гэтую сытуацыю, можна бясконца папракаць дзяржаву за недастатковую ўвагу да культуры й некампэтэнтнае кіраваньне ёю.

А можна спрабаваць браць ініцыятыву ў свае рукі. Мы, безумоўна, аддаём перавагу другому варыянту. У чацьвёрты раз у Беларусі будзе рэалізаваны праект «На шляху да сучаснага музэю», галоўная задача якога — даць магчымасьць маладым грамадзянам Беларусі стаць актыўнымі ўдзельнікамі мастацкага й культурнага працэсу ў сваёй краіне.

Аснову новага праекту складуць два конкурсы:

— Конкурс маладых куратараў (прэмія пераможцу — 500 у. е.)
— Конкурс арт-мэнэджэраў з рэгіёнаў Беларусі (прэмія пераможцу — 250 у. е.)

Праграму й умовы ўдзелу ў конкурсе можна знайсьці ТУТ.

Больш дэталёвую інфармацыю пра ўмовы правядзеньня конкурсу й патрабаваньні да выставачных праектаў вы зможаце атрымаць падчас усталявальна-адукацыйнага сэмінару, які будзе арганізаваны ў Менску 16–17 лютага 2013 г. у галерэі «TUT.BY» (Мінск, Гандлёвы цэнтар «Сылюэт» , вул. Веры Харужай, д. 1А, шосты паверх, офіс 2, спачатку ўзьняцца на эскалятары на другі паверх, затым павярнуць направа й на ліфце даехаць да шостага паверху).

Праграма сэмінару:

субота, 2013/02/16

10.30 — 11.30 — прэзэнтацыя й абмеркаваньне праекту (Ала Вайсбанд, Ірына Стальная)
11.30 — 13.00 — «documenta 13, Highlights»: аглядная лекцыя (Ала Вайсбанд)
13.00 — 13.30 — кава-паўза
13.30 — 15.00 — паказ і абмеркаваньне фільму «documenta 13. Разбурэньне й аднаўленьне» (пераклад зь нямецкай мовы)

нядзеля 2013/02/17

10.30 — 12.00 — агляд некаторых выставаў актуальнага мастацтва ў Нямеччыне (Ала Вайсбанд)
12.30 — 13.00 — кава-паўза
13.00 — 14.30 — лекцыя пра куратарства й працу над праектам (Ірына Стальная)
14.30 — 15.30 — фільм пра Цэнтар Пампіду (пераклад з францускай мовы)

У конкурсах могуць браць удзел маладыя людзі ва ўзросьце да 35 гадоў.

Тыя, хто жадае зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе, павінны даслаць запоўнены фармуляр для рэгістрацыі па адрасе: e.grenzenlos (at) gmail.comСюды ж вы можаце накіроўваць усе пытаньні, якія датычацца праекту.

Фармуляр для рэгістрацыі можна спампаваць тут.

Не прапусьціце шанец падвысіць сваё прафэсійнае майстэрства пад кіраўніцтвам дасьведчаных куратараў і кіраўнікоў мастацкіх інстытуцыяў, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі куратара ці арт-мэнэджэра!

Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў сэмінарах у Вільні й Менску — 10 лютага 2013 г.
Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў конкурсе куратараў — 1 сакавіка 2013 г.

Партнёры праекту:

праект «На шляху да сучаснага музэю»
галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
партал пра сучаснае беларускае мастацтва «Art Aktivist»
інфармацыйна-аналітычны часопіс «Новая Эўропа»
медыяпраект сучаснае беларускае культуры «pARTisan»
цэнтар сучаснага мастацтва пры ЭГУ

 Фатаграфіі © relax.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology