Джэсіка Чэстэйн у ролі фрокен Жулі

Джэсіка Чэстэйн

Чулпан Хаматава й Яўген Міронаў у спэктаклі «Фрокен Жулі», рэж. Т. Остэрмаер \ «Тэатар Нацыяў», Масква

Загалоўную ролю ў фільме «Фрокен Жулі», сюжэт якога заснаваны на аднайменнай п’есе швэдзкага драматурга Аўгуста Стрындбэрга, выканае Джэсіка Чэстэйн. Пра гэта паведамляе партал Variety. Іншыя галоўныя ролі ў фільме дастануцца Коліну Фарэлу й Саманце Мортан.

Рэжысэрам карціны выступіць нарвэжка Ліў Ульман, якая вядомая перш за ўсё сваімі акторскімі працамі ў фільмах Інгмара Бэргмана й Яна Труэля. Ульман таксама зьняла некалькі ўласных фільмаў, апошнім зь якіх стаў «Няправільная» (2000).

Пра тэрміны пачатку здымак «Фрокен Жулі» нічога не паведамляецца. Вядома, што прадусарам выступіць Олівэр Данг (Oliver Dungey), вядомы па фільме «Парыж, я люблю цябе», і Тэўн Хілці (Teun Hilte), які выступіў прадусарам «Добрага надвор’я для вясельля».

35-гадовая Джэсіка Чэстэйн стала папулярнай толькі ў 2011 годзе, дзякуючы фільму «Дрэва жыцьця». За ролю ў карціне «Мэта нумар адзін» (2012) акторка атрымала «Залаты глёбус» і была намінаваная на «Оскар».

П’есу «Фрокен Жулі» Стрындбэрг напісаў у 1888 годзе. Спачатку гэтую п’есу, якая закранае фізыялягічны бок узаемадачыненьняў мужчыны й жанчыны, забаранялі для пастаноўкі з прычыны занадта натуралістычных для таго часу сцэнаў. Пасьля «Фрокен Жулі» прызналі клясыкай і адным з самых яскравых узораў новай драмы.

Крыніца \ lenta.ru


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology