8 лютага — чытаньне-тандэм Ніколя Любіча й Уладзімера Арлова

 

Уладзімер Арлоў

У межах Менскага кніжнага кірмашу Інстытут імя Гётэ ў Менску праводзіць чытаньне-тандэм з удзелам Ніколя Любіча (Нямеччына) і Уладзімера Арлова (Беларусь).

Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў прачытае ўрыўкі з апавяданьня-казкі «Ордэн Белай Мышы».

Ніколь Любіч прэзэнтуе ўрыўкі са свайго раману «Марская ціша» (2010), у якім  распавядаецца пра судовы працэс над сэрбскім ваенным злачынцам Златкам Шымічам.

Ніколь Любіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заграбе ў сям’і інжынэра-авіятэхніка, дзіцячыя гады правёў у розных краінах — Швэцыі, Грэцыі, Расеі й Нямеччыне. Пасьля атрыманьня адукацыі па спэцыяльнасьці «Паліталёгія» ён працуе пісьменьнікам і журналістам у Бэрліне. У якасьці пазаштатнага карэспандэнта супрацоўнічае з выданьнямі «Die Zeit», «Süddeutsche Zeitung» і часопісам «Geo». За свае рэпартажы Ніколь Любіч неаднаразова атрымліваў прафэсійныя ўзнагароды й прэміі.

8 лютага, 19-00
Інстытут імя Гётэ ў Менску (вул. В. Харужай, 25/3, канфэрэнц-заля)

Уваход вольны. Тэл. для даведак +375 17 237711.

Фатаграфіі © Аляксандар Ждановіч, budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology