Намінанты прэміі «Дэбют» — 2013

 

Андрэй Адамовіч. «Дзень паэзіі сьмерці дзень»

Наста Манцэвіч прэзэнтуе свой дэбютны зборнік «Птушкі», верасень 2012

1 лютага журы літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча абвесьціла намінантаў прэміі. Вашай увазе — 9 кніг-фіналістаў, а таксама іх аўтары й перакладчыкі:

Паэзія:
— Андрэй Адамовіч. Дзень паэзіі сьмерці дзень. Менск: Логвінаў.
— Кацярына Макарэвіч. Соль і неспакой. Менск: Галіяфы.
— Наста Манцэвіч. Птушкі. Менск: Логвінаў, сэрыя «Кнігарня Пісьменьніка» / «Пункт адліку».
Проза:
— Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза. Менск: Логвінаў, сэрыя «Кнігарня Пісьменьніка» / «Пункт адліку»).
— Юлія Шарова. Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. — Электроннае выданьне.
— Ксенія Шталянкова. Адваротны бок люстра. — Менск: Логвінаў.
Пераклад:
— Сьвятлана Богуш / Слобада Рудольф. Розум. Менск: Зьміцер Колас.
— Павел Рааго / Лангерава Жо. Калісьці ў Браціславе. Маё жыцьцё з Оскарам Л. Менск: Зьміцер Колас.
— Ганна Янкута / Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Менск: Зьміцер Колас (электронная кніга).
Галоўныя й заахвочвальныя ўзнагароды будуць уручаныя 21 сакавіка, у Сусьветны дзень паэзіі.

Прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. 

Пераможцы папярэдніх гадоў:

2010:
Паэзія — Віталь Рыжкоў за кнігу «Дзьверы замкнёныя на ключы».
Проза — Наталка Харытанюк за кнігу «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката».
Пераклад — Вольга Цьвірка за кнігу М. Ніемі «Папулярная музыка зь Вітулы» й Наста Лабада за кнігу Т. Янсан «Маленькія тролі і вялікая паводка».

2011:
Паэзія — Антон Францішак Брыль за кнігу «Ня ўпаў жолуд».
Проза — Віктар Марціновіч за кнігу «Сьцюдзёны вырай».
Пераклад — калектыў часопісу «Прайдзісьвет» за кнігу Э. А. По «Маска чырвонае сьмерці».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology