«Ляпіс Трубяцкі» прадставіў фільм-канцэрт

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» прадставіў музычны фільм «Рабкор Live» — відэасправаздачу пра аднайменны тур, які пачаўся 29 жніўня 2012 году ў Кактэбелі, а скончыцца 27 лютага 2013 году ў Іжэўску.

«У гэты фільм увайшлі лепшыя моманты з прэзэнтацыяў «Рабкор» у Кактэбелі, Вільні, Маскве, Кіеве й Піцеры», — распавядае лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. — Аўдыётрэк фільму быў запісаны ў Вільні, гэта наш жывы выступ, мы яго не рэдагавалі й ня правілі для дакладнасьці й захаваньня атмасфэры. А відэа — гэта мантаж кожнага трэку з розных канцэртаў, таму ў фільме можа быць і несынхрон, і кадры ў рознай вопратцы, з рознай сцэнаграфіяй і дэкарацыямі».

Крыніца \ generation.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology