Леанід Дранько-Майсюк — у праекце «Чорна-белыя вершы»

Леанід Дранько-Майсюк

Паэтычны відэапраект грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы»: другі сэзон.

Леанід Дранько-Майсюк — беларускі паэт. Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газэце «Навіны Палесься» ў 1972 годзе, у рэспубліканскім друку ў 1975 годзе (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990). Апошняй па часе сталася «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п’еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка» ў 2012 годзе).

Паслухаць вершы з кнігі «Паэтаграфічны раман» у выкананьні Леаніда Дранько-Майсюка можна ТУТ.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасьці. Асаблівасьць творчага сьветапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сьціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — эўрапейская зорка, нехта — яшчэ не. І калі хтосьці засумняецца ў тым, што гэта ўсур’ёз і надоўга, проста паверце, што вечнасьць пачынаецца тут.

У першым выпуску другога сэзону свае вершы чыталі Ўладзімер Арлоў, Адам Глобус, Анка Ўпала.

Крыніца \ budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology