Пераможцы «World Press Photo 2012»

 

Гран-пры «World Press Photo 2012», фота Паўля Хансэна (Швэцыя)

15 лютага ў Амстэрдаме былі абвешчаныя пераможцы 56-га конкурсу «World Press Photo». Узнагароды ўручаліся ў дзевяці тэматычных катэгорыях сярод 54 фатографаў з 32 краінаў.

Гран-пры атрымала фатаграфія Паўля Хансэна (Paul Hansen) з швэдзскай штодзённай газэты «Dagens Nyheter». На фотаздымку паказаная група мужчынаў, што ідзе  праз вуліцу ў горадзе Газа зь целамі двух дзяцей. Двухгадовая Сухаіб Хіджазі й ейны старэйшы брат Мухамад былі забітыя бомбай, што трапіла ў іх дом падчас ізраільскага ракетнага налёту. Здымак быў зроблены 20 лістапада 2012 году ў горадзе Газа на палестынскай тэрыторыі.

Маю Мохана, член журы з Пэру, фатограф і куратар, так пракамэнтаваў гэтую ўзнагароду:

«Сіла фатаграфіі тут палягае ў кантрасьце гневу й смутку дарослых зь нявіннасьцю дзяцей. Гэта здымак, які я не забуду».

Крыніца \ worldpressphoto.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology