Уганараваныя лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»

Барыс Пятровіч віншуе Алеся Разанава

22 лютага ў у менскай кнігарні «Логвінаў» адбылося ўганараванне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» — «Залаты апостраф». 

Сёлетняя прэмія юбілейная, дзясятая. У 2003 годзе першымі яе лаўрэатамі сталі Васіль Быкаў, Алесь Бадак, Глеб Лабадзенка. За час існавання прэміі былі ўзнагароджаныя больш за 30 літаратараў.

У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стаў Алесь Разанаў (за публікацыю ў «Дзеяслове» № 57). У прозе — берасцейскі творца Алесь Паплаўскі за аповесць, друкаваную ў «Дзеяслове» № 58. Лаўрэатам у намінацыі «Дэбют» стала Марына Яўсейчык з празаічнай публікацыяй («Дзеяслоў» № 61).

Падрабязней ТУТ

Фота © прэсавая служба СБП

Крыніца \ lit-bel.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology