Юлія Цімафеева — у праекце «Чорна-белыя вершы»

Юлія Цімафеева

Паэтычны відэапраект грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы»: другі сэзон.

Юлія Цімафеева  скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвае Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет». Ейныя пераклады прозы й паэзіі розных аўтараў зьяўляліся ў часопісах «pARTisan», «Паміж», «ARCHE», «Дзеяслоў», газэце «Літаратурная Беларусь». У 2011 годзе ў сумеснай сэрыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і часопісу «ПрайдзіСьвет» выйшаў том выбраных твораў Эдгара По, дзе ў ліку іншых былі надрукаваныя апавяданьні «Залаты жук» і «Калодзеж і ківач» у перакладзе Юліі Цімафеевай.

Піша вершы, у 2012 годзе як дэбютант узяла ўдзел у міжнародным жаночым слэме (Менск) і ўвайшла ў тройку пераможцаў, саступіўшы толькі Сольі Крапу (Швэцыя) і Веры Бурлак (Беларусь).

Паслухаць вершы «Стрыптыз» і  «Лірычны верш» у выкананьні Юліі Цімафеевай можна ТУТ.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасьці. У першым выпуску другога сэзону свае вершы чыталі Ўладзімер Арлоў, Адам ГлобусАнка ЎпалаЛеанід Дранько-Майсюк.

Крыніца \ budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology