Пераможцы прэміі імя Ежы Гедройца 2012

Шорт-лістэры сёлетняй прэміі падчас узнагароды

Падчас уручэння прэміі імя Ежы Гедройца

1 сакавіка ў канферэнцыйнай зале Princess гатэля Crowne Plaza абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яе лаўрэатам стаў Уладзімір Някляеў. Ён атрымае 115 мільёнаў рублёў за кнігу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Сёлета на прэмію прэтэндавалі больш за 40 кніг, у шорт-ліст увайшлі шэсць.

Сяргей Балахонаў з кнігай «Зямля пад крыламі Фенікса»;
Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча»;
Адам Глобус з кнігай «Сказы»;
Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»;
Юры Станкевіч з кнігай «Шал».

Другое месца заняў Альгерд Бахарэвіч, трэцяе — Адам Глобус.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджалася за найлепшую кнігу, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянце) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

У журы прэміі імя Гедройца сёлета ўвайшлі: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, старшыня беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, філосаф Валянцін Акудовіч, літаратурны крытык Ганна Кісліцына, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-Клуба Адам Паморскі, першы лаўрэат прэміі Павал Касцюкевіч, польская перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч (ганаровы сябра, без права голасу). Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка (без права голасу).

Заснавальнікі прэміі — пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр», ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ЗАТ «Сомбелбанк».

Фатаграфіі © lit-bel.org, крыніца \ prajdzisvet.org.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology