Валянцін Акудовіч і Вальжына Морт — па-нямецку

 

На адным з найбуйнейшых кніжных кірмашоў у Ляйпцыгу будуць прэзентаваныя дзве новыя кнігі перакладаў, што пабачылі свет у нямецкім выдавецтве Suhrkamp. Гэта кніга эсэ філосафа Валянціна Акудовіча «Код адсутнасці» (Der Abwesenheitscode — Versuch, Weißrussland zu verstehen) і новы зборнік вершаў Вальжыны Морт «Kreuzwort».

Пераклад кнігі Валянціна Акудовіча з рускай мовы ажыццявіў Фолькер Вайхзэль. Пераклад англамоўных вершаў Вальжыны Морт на нямецкую зрабілі Ульяна Вольф і Катарына Нарбутовіч.

Прэзентацыі кніг беларускіх аўтараў пройдуць 15–16 сакавіка падчас Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу. Больш падрабязнасцяў пра час прэзентацый можна пачытаць тут і тут.

 

Крыніца \ prajdzisvet.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology