19 чэрвеня — прэм’ера ў «Skvo’s Dance Company»

 

19 чэрвеня, 19-00
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Прэм’ера ў «Skvo’s Dance Company» —спектакль «БАРДО»

«Бардо»(тыб. bar do, санскрыт. Antarābhava) — прамежкавы стан, стадыя паміж адной з’явай і іншай. Гэта эксперыментальная праца пра Чалавека і яго зносіны з часам, смерцю і сабе падобнымі, пра дэфіцыт блізкасці і спагады.

Акрамя прэм’еры адбудуцца спектаклі:

«Дэкаданс. Дыялогі»

Пэрыяд распаду асобы дае штуршок альбо да перараджэння, альбо да абсалютнага падзення. Балансуючы, мы самі выбіраем, куды ісьці…. «Пахі, шоргаты, гукі — усё важна». Харэограф — Вольга Скварцова.

«Я ў n-ай ступені»

Чаму нашыя ўяўленні пра саміх сябе так часта разыходзяцца з тым, як нас бачаць іншыя? Можа, і праўда ў чалавеку адначасова ўжываюцца адразу некалькі асобаў? І ў залежнасці ад сітуацыі выяўляецца тое ці іншае «Я»? А можа, існуе адно-адзінае сапраўднае «Я», якому толькі розум не дазваляе вырвацца і стаць бачным? «…Я не ведаю, хто з нас дваіх піша гэтую старонку». Харэограф — Ганна Карзюк.

«Happy Valentine»:

На пярэднім плане гэтай працы стаіць задача даследаваць панятак жаноцкасці на прыкладзе безнадзейнага тыпу паводзінаў — дзеці спальных раёнаў. Нават у такой асобіне жаночага полу ёсць патрэба кахаць, якая пераўтварае skvoзь любы супраціў. Харэограф — Вольга Скварцова.

Квіткі можна набыць у касе РТБД, пераходзе каля ГУМу, на сайце ticketpro.by.А таксама замовіць па тэлефонах — 8 (029) 6 236 441, 8 (029) 3 553 955.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology