19 сакавіка — прэзэнтацыя калекцыяў Артура Клінава

«У межах уласнага «Я»: мастак-калекцыянэр у Беларусі»

«Калекцыя пАРТызана»

У рамках праекту «Ў межах уласнага „Я“: мастак-калекцыянэр у Беларусі»
19 сакавіка, 18-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а)

Прэзэнтацыя Артура Клінава: Прыватная калекцыя й «Калекцыя пАРТызана»

Артур Клінаў зьбірае сваю калекцыю з пачатку 1990-х. У асноўным набываў творы сваіх сяброў-мастакоў — Аляксея Жданава, Валерыя Песіна, Віталя Ржавуцкага, Ігара Корзуна, а таксама Віталя Чарнабрысава, якога шмат хто лічыць пачынальнікам беларускага нон-канфармісцкага мастацтва.

Адзін з апошніх набыткаў Артура Клінава — працы маладога мастака А.Р.Ч. (Міхаіла Сянькова), якога Клінаў адразу ўключыў у свой ужо іншы праект — «Калекцыю пАРТызана».

Заснаваная ў 2009 годзе «Калекцыя пАРТызана» — гэта сэрыя альбомаў у межах мэдыйнага праекту пра сучасную беларускую культуру «pARTisan».

«Калекцыя пАРТызана» плянуе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасьць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыкляпэдычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.

Ужо выдадзеныя чатыры альбомы: Уладзімер Цэсьлер «Ё Цэсьлер», Руслан Вашкевіч «Плян уцёкаў», «Беларускі авангард 1980-х» і А.Р.Ч. Неўзабаве зьявяцца каталёгі Аляксея Жданава, Міхаіла Гуліна й Антаніны Слабодчыкавай, а таксама альбомы, прысьвечаныя беларускай фатаграфіі 1990–2000-х.

Пра свае калекцыі, прычыны цікавасьці да калекцыянаваньня ў розных ягоных формах, а таксама пра пэрспэктывы разьвіцьця сваіх «збораў» раскажа сам уладальнік — мастак, літаратар, галоўны рэдактар «pARTisan» АРТУР КЛІНАЎ.

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology