21 сакавіка — уручэньне прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча

 

Беларускі ПЭН-ЦЭнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію ўручэння прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, на якой будуць ганараваныя маладыя літаратары і перакладчыкі.

У намінацыі «Паэзія» — Андрэй Адамовіч, Кацярына Макарэвіч, Наста Манцэвіч.
У намінацыі «Проза» — Андрэй Пакроўскі, Юлія Шарова, Ксенія Шіталянкова.
У намінацыі «Пераклад» — Святлана Богуш, Павел Рааго, Ганна Янкута.

Цырымонія адбудзецца 21 сакавіка а 19:00 ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Намінантаў павіншуюць Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Выступіць гурт «Рэха».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology