Улад Бубен — The House Of My Ancestors

Улад Бубен

The House Of My Ancestors

Выйшаў першы ў гісторыі замежны трыб’ют беларускаму артысту. 

Улад Бубен стаў першым у гісторыі беларускім артыстам, трыб’ют якому быў запісаны замежнымі выканаўцамі. Італьянскі лэйбл Tib Productions выпусціў у свет лонгплэй з кампазіцый, прысвечаных Уладзіславу Бубену ды рэміксаў на ягоныя песні.

Аснову дыска склалі рэміксы, створаныя музыкамі з Францыі, Італіі, Грэцыі, Бельгіі, Германіі, Нарвегіі на кампазіцыю Уладзіслава The House Of My Ancestors. Акрамя «кропкі зборкі» праекту, песні The House Of My Ancestors з альбома Daloni у альбом увайшлі кампазіцыі, прысвечаныя беларускаму ды-джэю.

Стылістыка альбома вар’іруецца ад розных напрамкаў ambient да эксперыментальнай электронікі. Стварэнне альбома ініцыяванае Даніэлем Санціні — уладальнікам лэйблу TibProductions і прымеркаванае да 40-годдзя Уладзіслава Бубена. Альбом дасяжны на сэрвісе Amazon, а таксама на Spotify, Deezer, iTunes і eMusic. У бліжэйшы час з’явіцца і СD-версія альбома, якая таксама будзе распаўсюджвацца праз Amazon.com.

Люк Парыён, дырэктар лэйблу NKS International Muzakillabel (Тулуза.Франция), так пракаментаваў выхад у свет міжнароднага прысвячэння беларускаму артысту, — «Бубен запісаў шмат альбомаў. Ёсць тыя, якія я не прымаю, ёсць тыя, якія я ўвесь час слухаю, і яны мне падабаюцца. Цалкам зразумела адно, — тое, што робіць Уладзіслаў для электроннага андэграўнду, выклікае павагу».

Улад Бубен — заснавальнік серыі музычных напрамкаў і ў добрым сэнсе слова «бацька» беларускай электроннай сцэны.

Стваральнік ТБ-шоу для Беларускага MTV і серыі радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Работы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы праходзілі ў Германіі, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — од дыска і тэхна да брэйк-кора і индастрыэла.

Свежыя навіны артыста з’яўляюцца на старонцы эксперыментальнага праекту «Танцы з бубнам».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology