29 сакавіка — выстава Віталя Чарнабрысава «Час Ч»

 

Віталь Чарнабрысаў «Дыяген»

Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва (Менск, пр. Ракасоўскага, 49)

У рамках праграмы «Прыватная калекцыя» (з 2006 г.) і цыклу майстар-класаў «Прыватнае калекцыянаванне і сучасны музей» (з 2013 г.) пройдзе выстава жывапісу Віталя Чарнабрысава «Час Ч».

Аўтар ідэі і куратар праграмы — Таццяна Бембель.

Жывапісныя работы Віталя Чарнабрысава рассеяны па свеце, хоць у Менску «іх ёсць яшчэ». Парадаксальным чынам гэты мастак, афіцыйна (і прынцыпова) ніколі і нідзе «не сябра», прысутнічае ў настолькі знакамітых калекцыях і музеях, што іх спіс, калі б спадар Віталь знайшоў час яго скласці, знерваваў бы тых, для каго рэйтынгі маюць значэнне.

На выставе невялікія па памеры працы алеем, у асноўным на кардоне і ДВП, уяўляюць той круг вечных тэм і сюжэтаў, якія сталі візітнай карткай мастака і распрацоўваюцца ім праз усё яго жывапіснае жыццё — а гэта ўжо паўстагоддзя (70-годдзе аўтар адзначыў пару гадоў таму). Работы на выставу далі калекцыянеры, якія любяць і збіраюць менавіта Чарнабрысава.

У рамках выставы Віталя Чарнабрысава пройдзе другі майстар-клас для калекцыянераў, дадатковая інфармацыя аб якім будзе распаўсюджаная пазней.

Адкрыццё выставы 29 сакавіка ў 18.00


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology