3 красавіка – выстава Уладзімера Лапо «КРОК У ЗМРОК»

Уладзімер Лапо «КРОК У ЗМРОК»

3 красавіка 2013 года а 17-й гадзіне
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
адкрыццё персанальнай выставы Ўладзімера Лапо «КРОК У ЗМРОК»

Уладзімер Лапо – творчая асоба, чыя мастацкая дзейнасць выходзіць за рамкі агульнапрынятых стыляў і кірункаў. Мастак, графік, скульптар, стваральнік інсталяцый, літаратар у адной асобе, ён увасабляе сабой кропку дотыку дэструктыўнага і творчага працэсаў, рэальнасці і выдумкі, мастацкай і аб’ектыўнай рэчаіснасці.

Як прадстаўнік маргінальнай культуры, Уладзімір Лапо знаходзіцца на памежжы асяроддзяў, груп, сістэм, адчувае ўплыў іх супярэчных адзін аднаму нормаў і каштоўнасцяў, пры гэтым канструюе асабістую рэальнасць, крайнюю індывідуальнасць, што знаходзіць праяву ў ладзе жыцця, формах самавыяўлення, у метадах творчай дзейнасці.

Праект «КРОК У ЗМРОК» прэзентуе творы графікі розных гадоў і скульптуру, выкананую ў тэхналогіі direct cast – прамога ліцця. У скульптуры Лапо няма месца натуралістычнасці выявы, на першы план выходзіць эксперымент, вызначаецца эмацыйны напал працэсу стварэння і ўспрымання.

Куратар праекта Наталля Паторская.

Выстава працуе па 13 красавіка.                                                               


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology