6 красавіка — прагляд фільма «Трэці Рай» Жана-П’ера Дэру

 

Жан-П’ер Дэру

6 красавіка 15.00
Галерея сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

«Трэці рай» з’яўляецца свайго роду праектам-вандроўнікам. Па ўсёй Еўропе праходзяць сустрэчы з рознымі людзьмі. Сярод іх: філосаф Браян Холмс (Brian Holmes); куратары з Вены і Ратэрдаму Кэтрын Дэвід (Catherine David) і Джэральд Мэт (Gerald Matt), Джэром Сан (Jerome Sans), французскі крытык сучаснага мастацтва, дырэктар Музея сучаснага мастацтва ў Пекіне; альтэрнатыўныя мысліцелі, напрыклад, Джэральд Роўнінг (Gerald Rauning), заснавальнік Інстытута прагрэсіўнай палітыкі ў галіне культуры; мастакі і культурныя арганізатары і інш.

Гэты праект дапамагае разважаць пра сэнс, уплыў і ролю мастацтва ў зменлівым грамадстве Еўропы і ўсяго свету.

Прагляд фільма адбудзецца на англійскай мове.

Падрабязней ТУТ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology