Андрэй Хадановіч выдаў кнігу выбраных перакладаў

У серыі «Кнігарня пісьменніка» бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет кніга перакладаў Андрэя Хадановіча «Разам з пылам».

Зборнік склалі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, ангельскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, перакладзеныя за пятнаццаць гадоў.

У сферу зацікаўлення перакладчыка трапілі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). У кнізе таксама змешчаныя перастварэнні на беларускую мову твораў нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша і Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

Крыніца \ lit-bel.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology